Category Archives: Астатнія навіны

Сустрэча чыгуначнікаў ў Маладзечна. 06.03.2015

У пятніцу 6 сакавіка ў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечна адбылася першая сустрэча чыгуначнікаў. Распачалася яна крыжовым шляхом, які ўзначаліў а. Станіслаў Станеўскі. Пасля набажэнства кс. Міхал Бубен вікары парафіі Святога Юзафа з а. Станіславам ахвяравалі святую Імшу ў інтэнцыі чыгуначнікаў і іх сем’яў. У гаміліі а. Станіслаў распавёў пра душпастырства чыгуначнікаў. Асаблівую увагу звярнуў на тое, што… Read More »

Вялікапосныя Рэкалекцыі 1.03. – 4.03.2015

У  нядзелю 1 сакавіка распачынаем Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія будуць працягвацца да серады. Расклад рэкалекцый: Нядзеля  10.00 Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай для дзяцей. А ў 18.00 Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай для дарослых. Панядзелак 20.00 Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай. Аўторак 20.00 Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай. Таксама гэта дзень пакуты і споведзі. Спавядаем ад… Read More »

Душпастырскія Аб’явы 22. 02. 2015 I Нядзеля Вялікага Посту

Імша Святая ў кожны дзень у 20.00 гадзін, у нядзелю 10.00 і ў 18.00 гадзін. Серада, 25 лютага – як у кожную сераду ў 20.00 гадзін нястомтомная навенна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Крыжовы шлях і святая Імша.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

18 лютага Папяльцовая серада

У сераду  ў Каталіцкім Касцёле будзем перажываць Папялец (Папяльцовую сераду).  Гэтым чынам распачынаем Вялікі пост – час саракадзённай падрыхтоўкі да самай вялікай урачыстасці – Уваскрасення Хрыста.

Малітва за ахвяры гандлю людзьмі

8 лютага У межах Года кансэкраванага жыцця 8 лютага 2015 года — у літургічны ўспамін св. Джузэпіны Бакіты — у Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень малітваў, разважанняў і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. У гэты дзень Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае як святароў, так і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр гандлю людзьмі, а таксама заахвочвае… Read More »