Гісторыя Душпастырства Чыгуначнікаў.
Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1994 г. у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы, на Гарадзеншчыне. У прабошча гэтай парафіі айца доктара Анжэя Cssr гасьціў Вацлаў Шульта віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Душпастырства Чыгуначнікаў Польшчы з горада Гданьск. Пробашч зацікаўлены дзейнасцю чыгуначнікаў у яго краіне, супольна з біскупам прынялі рашэнне аб стварэнні падобнага душпастырства на Беларусі.
Кожную першую нядзелю месяца сустракаліся чыгуначнікі з Парэча і Гродна на спецыяльнай Імшы, а пасля Імшы, адбывалася братэрская сустрэча ў парафіяльным доме. У праграме сустрэчы была заўсёды духоўная канферэнцыя і супольная малітва. Гэта ўсё стварала сямейную атмасферу.
Чыгуначнікі таксама актыўна ўдзельнічалі ў еўрапейскіх кангрэсах чыгуначнікаў у Кракаве, Ліёне, Вене, Браціславе, Будапешце і Страсбургу. Адзін з чыгуначнікаў на Венскім кангрэсе, прадставіў даклад “Езус у маім жыцці.”
Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў ў Мінску. 18 студзеня 2015.
У нядзелю 18 студзеня ў 12.00 Святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Генеральны Консул Консульства Польскай Рэчы Паспалітай ў Гродна Анджэй Хадкевіч.
Дэлегацыя чыгуначнікаў з Польшчы са сп. Юзафам Дамброўскім, Прэзэсам Каталіцкай Супольнасці Чыгуначнікаў Польшчы.
Мінск прадстаўлялі чыгуначнікі і авіятары мікрараёна Сокал са сваім душпастырам а. Станіславам Станеўскім. З ксяндзом-дырэктарам Раманам Факсінскім і сёстрамі Пастэжанкамі, сястрой Марыянай і сястрой Ганнай на сустрэчу прыехалі чыгуначнікі з Гатава.
Ксёндз Міхаіл Бубен прывез шматлікую дэлэгацыю чыгуначнікаў з Маладзечна. Ксёндз Мікалай Ліпскі, пробашч Лучая, таксама прыехаў з працаўнікамі чыгункі. Гродна прадстаўляла вельмі вялікая дэлегацыя чыгуначнікаў, якую ўзначаліў душпастыр чыгуначнікаў а. Віктар Бохан. Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел чыгуначнікі з Ліды, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы.
У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі Яго ў нашае жыццё. Бо калі Ён будзе машыністам нашага цягніка, то наш састаў даедзе да мэты – нябеснага валадарства.
Пасля Святой Імшы адбылася аплатковая сустрэча. У сямейнай атмасферы пад спеў калядаў, якія выконваў гурт з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродна, чыгуначнікі і авіятары дзяліліся аплаткай, складалі пажаданні, і з радасцю святкавалі за багатым сталом.
Сустрэча чыгуначнікаў у Лучаі 5 студзеня 2015
У першую нядзелю новага 2015 года ў парафіі святога Тадэвуша апостала, ў Лучаі, па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага, адбылася сустрэча работнікаў чыгункі, авіяцыі і тых, хто карыстаецца з іх працы.
Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі апякуецца некалькімі сотнямі людзей, што працуюць на чыгунцы, і іх сем’ямі. Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1991–1992 гг. у Парэччы, на Гарадзеншчыне. Многія працаўнікі чыгункі сустракаюцца на малітве ў касцёле, удзельнічаюць у жыцці парафіі. Іх аб’ядноўвае адна сфера дзейнасці, аднолькавыя інтарэсы, тэмы. Для чыгуначнікаў рэгулярна праводзяцца фармацыйныя сустрэчы, Эўхарыстыя, якая яднае іх асаблівым чынам. Таксама яны маюць магчымасць прымаць удзел у пілігрымках не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі, удзельнічаць ў еўрапейскіх сустрэчах чыгуначнікаў. Апекунамі працаўнікоў чыгункі з’яўляюцца св. Андрэй Баболя і св. Кацярына Александрыйская.
Святую Імшу ў інтэнцыі чыгуначнікаў і іх сем’яў правёў айцец Станіслаў з парафіі Маці Божай Ларэтанскай ў Мінску. Разам з ім нашу парафію наведалі і свецкія ўдзельнікі душпастырства гэтага накірунку. У гаміліі святар засяродзіў увагу на працы чыгуначнікаў, як на пакліканне – служэння людзям, чэрпаючы сілы з жывой веры.
Пасля літургіі адбылася сустрэча з чыгуначнікамі, на якой была малітва, дзяленне аплаткам і размовы пра тое, як удзельнікі душпастырства чыгуначнікаў і авіятараў праводзяць сустрэчы і вольны час пасля працы. Айцец Станіслаў запрасіў чыгуначнікаў нашай парафіі прыняць удзел у бліжэйшай сустрэчы, якая адбудзецца 18 студзеня ў мікрараёне Сокал ў Мінску. А наступную сустрэчу чыгуначнікаў вырашылі правесці ў нашай парафіі 15 лютага. На заканчэнне сустрэчы айцец Станіслаў удзяліў усім прысутным благаславенне.
Сустрэча чыгуначнікаў ў Маладзечна. 06.03.2015
У пятніцу 6 сакавіка ў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечна адбылася першая сустрэча чыгуначнікаў. Распачалася яна крыжовым шляхом, які ўзначаліў а. Станіслаў Станеўскі. Пасля набажэнства кс. Міхал Бубен вікары парафіі Святога Юзафа з а. Станіславам ахвяравалі святую Імшу ў інтэцыі чыгуначнікаў і іх семь’яў. У гаміліі а. Станіслаў распавёў пра душпастырства чыгуначнікаў. Асаблівую увагу звярнуў на тое, што душпастырства мае дапамагчы чыгуначнікам у іх адносінах з Богам і другім чалавекам, а так сама знайсці сваё месца ў супольнасці касцёла і парафіі. Душпастырства павінна паспрыяць адказнасці за супольнасць парафіяльную і дапамагчы чыгуначнікам браць актыўны ўдзел у жыцці парафіі.
На прыканцы Імшы ксёндз пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, пробашч парафіі, звярнуўся да чыгуначнікаў са словамі падзякі а таксама ўзгадаў, што калі паўставала парафія, то мейсцам для малітвы маладой супольнасці быў Дом Культуры Чыгуначнікаў.
Пасля Імшы адбылася сустрэча ў катэхэтычным класе. У сустрэчы ўзяло удзел больш за трыццаць чыгуначнікаў.