Дзень Маці Божай з Лурд і Сусветны Дзень хворага

By | 10.02.2015

11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Устанавіў яго св. Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы.

Свята штогод адзначаецца 11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Маці Божай з Лурд. У 1858 г. у Лурдзе Маці Божая аб’явілася простай вясковай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру.

Своеасаблівымі лекамі ад хваробаў Пантыфік лічыць сакрамэнты пакаяння і намашчэння хворых, а іх натуральным дапаўненнем — эўхарыстычную Камунію.

Дзень хворага з’яўляецца напамінам для нас, каб звярнулі асаблівую ўвагу на хворых людзей і заклікае адарыць іх сваёй любоўю і клопатам.