Душпастырскія Аб’явы 08. 03. 2015 ІІІ Нядзеля Вялікага Посту

By | 08.03.2015

Сёння сусветны дзень жанчын. Усіх жанчын віншую з іх святам і жадаю ўсяго самага найлепшага, нахай іх шануюць і любяць не толькі сёння але ў кожны дзень жыцця.

Серада, 11 сакавіка – як у кожную сераду ў 20 гадзін нястомная навенна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Крыжовы шлях і святая Імша.

Субота, 14 сакавіка – як у кожную суботу Крыжовы Шлях для дзяцей ў 16.00, а ў 20.00 Крыжовага Шляху для парафіі,  Імшы і нанабажэнства да Святога Яна Паўла ІІ не будзе.

Моладзь запрашаю ў касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску а 20 гадзіне на Міждыяцэзіяльнае велікапоснае начное чуванне моладзі пад дэвізам: “Не адкладвайце навяртання” з удзелам Кардынала Пьетро Параліна.

У наступную нядзелю ў нашай парафіі Імшы у 10.00 не будзе. Усіх а асабліва дзяцей запрашаю а 10-й гадзіне у Мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на св. Імшу, якую ўзначаліць Кардынал Пьетро Параліна.

Песні Жальбы у кожную нядзелю пасля Імшы ў 18.00.

Дзякую усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Асабліва дзякую спадарыням Тэрэсе і Сняжане, якія ўчора прыбралі ў капліцы. Дзякую за складаныя ахвяры. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння і юбілеі. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў супольна памолімся. Тваёй абароне аддаёмся…