Панядзелак, 16 сакавіка – Свята Гадавіны Пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску.
Серада, 18 сакавіка – як у кожную сераду ў 20.00 нястомная навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Крыжовы шлях і святая Імша.
Чацьвер, 19 сакавіка – Урачыстасць Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, святая Імша ў 20 гадзін. Віншуем усіх Юзафаў і Юзэфаў.
Субота, 21 сакавіка – як у кожную суботу Крыжовы Шлях для дзяцей ў 16 гадзін, а ў 20.00 Крыжовы Шлях для парафіі, Імша і набажэнства да Святога Яна Паўла ІІ.
Песні Жальбы у кожную нядзелю пасля Імшы у 18.00.
Дзякую усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Дзякую за складаныя ахвяры. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння і юбілеі. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў супольна памолімся. Тваёй абароне аддаёмся… .