Сення першая нядзеля месяца, адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту. Пасля імшы – змена таямніц ружанцовых. Усіх, якія прагнуць далучыцца да малітвы ружанцовай, пасля імшы запрашаю ў закрыстыю.
Панядзелак, 2 лютага – свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Імша Святая ў 12.00 і 20.00 гадзін.
Аўторак, 3 лютага – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, які ахоўвае нас ад хваробы горла і іншых хваробаў. Імша Святая, падчас якой асвячаем свечкі святога Блажэя, ў 20.00.
Серада, 4 лютага – як у кожную сераду ў 20 гадзін навенна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і святая Імша.
Чацвер, 5 лютага – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы, якая ахоўвае нас і нашую маёмасць ад пажару і іншых стыхійных бедстваў. Імша Святая, падчас якой асвячаем хлеб і ваду святой Агаты, ў 20.00. Гэта таксама І чацьвер месяца, молімся аб святыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.
Пятніца, 6 лютага – успамін Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта таксама І пятніца месяца, аддаем чэсць і пашану Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Для тых, хто святкуе І пятніцы ёсць магчымасць скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты. Імша Святая ў 20.00.
Субота, 7 лютага – як у кожную суботу ў 20.00 – нанабажэнства да Святога Яна Паўла ІІ і святая Імша.
Дзякую усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Дзякую за складзеныя ахвяры. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння і юбілеі. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў супольна памолімся. Тваёй абароне аддаёмся….