Вялікі Панядзелак, 30 сакавіка – ў 20.00 Крыжовы Шлях і святая Імша.
Вялікі Аўторак, 31 сакавіка – ў 20.00 Крыжовы Шлях і святая Імша.
Вялікая Серада, 1 красавіка – як у кожную сераду ў 20 гадзін нястомная навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Крыжовы шлях і святая Імша.
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, 2 красавіка – Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і святарства. Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым. Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 20.00. Пасля Імшы адарацыя Пана Езуса ў цямніцы.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА, 3 красавіка – У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў грабніцу. Крыжовы шлях у 20.00, а пасля літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа. На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана. Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту. Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу, прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА, 4 красавіка – У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, ў малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 23.00. На гэтую ўрачыстую Святую Імшу, калі ласка, вазьміце з сабою свечкі. Пасля Пасхальнай Вігіліі РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ПРАЦЭС’Я. Асвячэнне страваў на Вялікодны стол адбудзецца пасля Пасхальнай Вігіліі ў 23.00.
ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА, 5 красавіка – 10.00 і 18.00 — урачыстыя святыя Імшы.
ВЯЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК, 6 красавіка – святая Імша ў 20.00.