У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачалі служэнне рэдэмптарысты

By | 31.08.2014

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўпершыню зарэгістравана парафія, у якой нясуць служэнне айцы рэдэмптарысты. Парафія Маці Божай Ларэтанскай знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Сокал, была зарэгістравана 21 сакавіка 2013 г., рэдэмптарысты служаць там з ліпеня.

Расклад святых Імшаў у парафіі Маці Божай Ларэтанскай:

Нядзеля і святы: 12.00 — св. Імша

Звычайныя дні: 20.00 — св. Імша

Серада і субота — св. Імша і набажэнства на польскай мове (серада: 20.00 – навэнна да маці Божай Нястомнай Дапамогі, субота: 20.00 – набажэнства да благаслаўленага Яна Паўла ІІ).

Парафіяльны адпуст — 10 снежня.

Інтэрнэт-старонка парафіі – www.minsk.redemptor.by.

Рэдэмптарысты служаць таксама ў Гродне (Дзевятоўка), Парэччы, Новай Рудзе і Вялікай Бераставіцы.

(AG)

Паводле Catholic.by