Серада, 25 сакавіка – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА, як у кожную сераду ў 20 гадзін нястомная навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Крыжовы шлях і святая Імша.
Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы.
Субота, 14 сакавіка – як у кожную суботу Крыжовы Шлях для дзяцей ў 16 гадзін, а ў 20.00 Крыжовы Шлях для парафіі, Імша і набажэнства да Святога Яна Паўла ІІ.
Наступная нядзеля гэта Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзім у святыню з галінкамі вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне Вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы.
Крыжовы Шлях штодзённа ў 20.00.
Песні Жальбы у кожную нядзелю пасля Імшы у 18.00.
Дзякую усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Дзякую за складаныя ахвяры. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння і юбілеі. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў супольна памолімся. Тваёй абароне аддаёмся… .