Кiрые элейсон, Хрыстэ элейсон, Кiрые элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,— змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,— змiлуйся над намi.
Духу Святы, Божа,— змiлуйся над намi.
Святая Тройца, Адзiны Божа,— змiлуйся над намi.
Святая Марыя,— малiся за нас.
Святы Ян Павел ІІ, — малiся за нас.
Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць,— малiся за нас.
З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека,— малiся за нас.
Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам,— малiся за нас.
Цалкам адданы Марыі,— малiся за нас.
Сябра святых і благаслаўлёных,— малiся за нас.
Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых,— малiся за нас.
Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры,— малiся за нас.
Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў,— малiся за нас.
Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога, – малiся за нас.
Адданы шанавальнік Эўхарыстыі, — малiся за нас.
Нястомны пілігрым гэтай зямлі,— малiся за нас.
Місіянер усіх народаў,— малiся за нас.
Сведка веры, надзеі і любові, — малiся за нас.
Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў,— малiся за нас.
Апостал паяднання і спакою, — малiся за нас.
Натхняльнік цывілізацыі любові,— малiся за нас.
Вястун Новай Евангелізацыі,— малiся за нас.
Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню,— малiся за нас.
Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця,— малiся за нас.
Папа Божай Міласэрнасці,— малiся за нас.
Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры,— малiся за нас.
Пастыр, які вядзе аўчарню да неба, — малiся за нас.
Брат і настаўнік святароў, — малiся за нас.
Айцец кансэкраваных асобаў,— малiся за нас.
Апякун хрысціянскіх сем’яў,— малiся за нас.
Падтрымка сужэнцаў,— малiся за нас.
Абаронца ненароджаных,— малiся за нас.
Апякун дзяцей, сіротаў і адзінокіх,— малiся за нас.
Сябра і выхаваўца моладзі,— малiся за нас.
Добры самаранін для церпячых,— малiся за нас.
Дапамога людзям старэйшым і самотным,— малiся за нас.
Вястун праўды аб годнасці чалавека,— малiся за нас.
Чалавек малітвы, заглыблены ў Бога,— малiся за нас.
Шанавальнік літургіі, які цэлебруе Ахвяру на алтарах свету,— малiся за нас.
Увасабленне працавітасці,— малiся за нас.
Той, хто палюбіў крыж Хрыста,— малiся за нас.
Той, хто верна рэалізуе пакліканне,— малiся за нас.
Трывалы ў цярпенні,— малiся за нас.
Узор жыцця і памірання для Пана Бога, — малiся за нас.
Той, хто павучае грэшнікаў, — малiся за нас.
Той, хто паказвае дарогу заблуканым,— малiся за нас.
Той, хто прабачае крыўдзіцелям,— малiся за нас.
Той, хто паважае праціўнікаў і ганіцеляў,— малiся за нас.
Заступнік і абаронца прыгнечаных,— малiся за нас.
Той, хто падтрымлівае беспрацоўных,— малiся за нас.
Той, хто клапоціцца пра бяздомных,— малiся за нас.
Той, хто наведвае вязняў,— малiся за нас.
Той, хто ўмацоўвае слабых,— малiся за нас.
Той, хто вучыць усіх салідарнасці,— малiся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,— выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,— змілуйся над намі.
С.: Малiся за нас, святы Ян Павел ІІ.
Н.: Каб мы жыццём і словам абвяшчалі свету Хрыста, Адкупіцеля чалавека.
Молімся.
Міласэрны Божа, прымі нашу падзяку за дар апостальскага жыцця і пасланніцтва святога Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.