Літургічная служба алтара

МАЛІТВЫ МІНІСТРАНТА

Малітва міністранта перад Святой Імшой

Божа, благаславі мяне, * каб я з пашанаю прыступіў * да святога алтара Твайго * і з годнасцю служыў Табе на святой Імшы. *  Езу Хрыстэ, * прашу Цябе, * дапамажы, каб думкі мае былі заўсёды пры Табе,* каб вочы мае глядзелі толькі на алтар Твой, * а сэрца было напоўнена любоўю да Цябе. Амэн.

 

Малітва міністранта пасля Святой Імшы

Усемагутны Божа, * у сваёй дабрыні * Ты паклікаў мяне, * каб я служыў Табе.* Дапамажы, * каб я, праз удзелам у Тваіх таямніцах, * сёння і  усё жыццё * ішоў да збаўлення. *Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

ФУНКЦЫІ МІНІСТРАНТА

У залежнасці ад выконваемай функцыі сярод Літургічнай Службы Алтара можна выдзеліць:

КАНДЫДАТ(АСПІРАНТ)Асоба, якая рыхтуецца стаць міністрантам. Да яго асноўных абавязкаў залічваецца перад усім паступовае пазнанне літургіі, літургічных прадпісанняў. Аспірант можа выконваць пэўныя функцыі падчас літургічнага дзеяння, але пад апекай старэйшых міністрантаў.

МІНІСТРАНТасоба якая скончыла курс падрыхтоўкі і была ўрачыста прынятая да міністранскай службы. Сярод такіх міністрантаў можна вылучыць:

Міністрант-харыст – галоўным заданнем з’яўляецца паслуга пры званках падчас літургічнага дзеяння, таму ён павінен ведаць, дзе і калі трэба карыстацца літургічнымі званкамі.

Міністрант мітры і пастарала міністранты адказныя за епіскапалія – сімвалы ўлады біскупа падчас пантыфікальнай Імшы(Урачыстая
Св. Імша з удзелам біскупа). Трымаюць мітру і пастарал. Падчас працэсіі ідуць за цэрыманіярам, калі яго няма – за біскупам.

Міністранты святлаасобы адказныя за нясенне свечак падчас працэсій ( на ўваход, працэсіі з Евангеллем, чытання Евангелля, Эўхарыстычнай працэсіі, працэсіі ў сакрыстыю). Павінен ведаць: як трэба хадзіць са свечкай; што сімвалізіруе святло. Да абавязкаў адносіцца належная падрыхтоўка свечак перад літургічным дзеяннем і клопат пра іх падчас літургіі.

МІНІСТРАНТ КНІГІ

Міністрант Крыжаміністрант, заданнем якога з’яўляецца нясенне Крыжа падчас як падчас рознага тыпу працэсій, так і падчас літургіі і набажэнстваў. Асаблівы перыед для гэтага міністанта – Перыед Вялікага Посту. Павінен ведаць тэорыю і практыку нясення Крыжа, а таксама сімволіку крыжа як аднаго з найважнейшых закаў веры ў Хрыста.

Міністрант кнігі і мікрафона – міністрант адказны за належную падрыхтоўку, падаванне і трыманне літургічных кніг. Міністрант кнігі зазначае неабходныя тэксты ў лекцыянарыі, Евангеліяру, Імшале. Падрыхтоўвае лекцыянарый, кнігу малітвы вернікаў, рытуал, Імшал перад літургіяй. Дапамагае святару падчас Св. Імшы пры Імшале. Клапоціцца аб належнай пашане для літургічных кніг. Павінен ведаць: назвы літургічных кніг, умець карыстацца літургічным календаром і ўсімі літургічнымі кнігамі.

МІНІСТРАНТ АЛТАРА

Міністрант вадыпадчас літургічнага дзеяння падае святару кацялок з асвечанай вадой і крапідла для пакраплення вернікаў ці асвячэння рэчаў. Адказны за кацялок і крапідла – за іх выгляд і чысціню.

Міністрант кадзіла – Турыфірарый і Навікулярый выконвае сваю паслугу пры кадзільніцы і лотцы(навікуле). Турыфірарый падае святару кадзільніцу(калі нямя дыякана) ці сам выконвае акаджэнне палчас літургічнага дзеяння. Да непасрэдных заданняў м.к. належыць: адпаведнае падрыхтоўка кадзільніцы і лоткі; распальванне вуглёў; ведаць значэнне і выкарыстоўванне акаджэння падчас літургічнага дзеяння.

Міністрант алтара Міністрант алтара адказны за падрыхтоўку алтара падчас Эўхарыстыі, асабліва ахвярных дароў і літургічных параметраў. Прыслугоўвае, калі няма дыякана, каля святара пры алтары са стараны келіха. Павінен ведаць: што такое алтар, віды літургічных параметраў.

МІНІСТРАНТ БОЖАГА СЛОВА

Лектар і кантарміністрант, які выконвае літургічныя чытанні, выключаючы Евангелле. Л. можа несці Евангеліяр падчас працэсіі(калі няма Д.), чытаць заклікі падчас Малітвы вернікаў, чытаць антыфоны, спяваць спеў паміж чытаннямі. Павіненны мець добрую дыкцыю. Літургічным адзеннем з’яўляецца альба падперазаная паясом ці комжа.

 ЦЫРЫМАНІМАЙСТАРНайвышэйшы стопень міністранцкага служэння. Павінен умець выконваць любую функцыю падчас літургіі. Ц. адказны за падрыхтоўку і прабег літургічнага дзеяння.

ЛІТУРГІЧНЫЯ ПАРАМЕТРЫ

КЕЛІХ

 nowy-kielich-mszalny

– літургічнае начынне у якім падчас Св. Імшы знаходзіцца віно для кансэкрацыі.

КАРПАРАЛ

 KORPORAŁ

– (лац. corpus) палатно на якім разкладваюцца літургічныя начынні (келіх, патэна, манстранцыя).

ПАТЭНА

 patena1

– (лац. patena) літургічнае начынне, на якой знаходзіцца хлеб для кансэкрацыі падчас Св. Імшы.

 

ПУРЫФІКАТАР

 puryfikaterz

– малы, складзены ў тры часткі кавалак палатна, які служыць для пурыфікацыі(ачышчэння) келіха і патэны.

ПАЛЛА

 palka 1

– літургічны прадмет, які служыць для накрыцця келіха падчас Эўхарыстыі.

 

 

АМПУЛКІ

ampulki

 

– літургічныя начынні, ў якіх падаецца віно і вада на ахвяраванне.

 

ЛАВАБА

 lawabo

– начынні для абмыцця рук цэлебранса.

 

ВАСКУЛЮМ

 waskulum

 – начынне з вадой, прызначанае для абмыцця пальцаў святара пасля ўдзялення Св. Камуніі.

 

КУСТОДЫЮМ

 custodia

– літургічнае начынне, у якім захоўваецца Гостыя для выстаулення ў манстранцыі.

 

МАНСТРАНЦЫЯ

monstrancja

 

– літургічны прадмет, у які памяшчаецца кансэкраваная Гостыя падчас адарацыі ці працэсіі.

 

 

ЦЫБОРЫЮМ

ciboria

 

– літургічнае начынне для раздавання і захоўванне Св. Камуніі.

 

 

КРАПІДЛА

 kropidlo

– літургічны прадмет, з дапамогай якога святар акрапляе вернікаў асвечанай вадой.

ЛІТУРГІЧНЫЯ КНІГІ

Літургія здзяйсняецца ў Касцёле і ад імя Касцёла, таму яна патрабуе спецыяльных кнігах, у якіх змяшчаюцца неабходныя тэксты для літургіі.

Сярод літургічных кніг можна выдзеліць:

Літургічны каляндар– літургічная кніга, у якой знаходзяцца прадпісанні на паасобныя дні літургічнага года.

Імшал

 – у ім зimshalмешчаны неабходныя прадпісанні, якія датычаць цэлебрацыі Імшы; каляндар урачыстасцяў, святаў і ўспамінаў, якія Касцёл адзначае на працягу года; парадак св. Імшы – г.зн. нязменныя часткі, а таксама ўсе іншыя малітвы і тэксты, неабходныя для цэлебрацыі св. Імшы на працягу літургічнага года і ў розных патрэбах.

 

Лекцыянарый

lekcjonarz

– літургічная кніга, у якой знаходзяцца ўрыўкі Святога Пісання, што ўжываюцца падчас Літургіі Слова святой Імшы.

 

 

Евангеліярый

ewang

– кніга, у якой змешчаны тэксты Евангелля на нядзелі і святы. Звычайна ўжываецца падчас асабліва ўрачыстай літургіі.

 

 

Малітва вернікаў

malitwa_w

– літургічная кніга, у якой прапануюцца тэксты малітвы вернікаў, якія павінны выкарыстоўвацца тады, калі малітва не фармулюецца самімі ўдзельнікамі Святой Імшы альбо святаром, які цэлебруе Імшу. Тэксты малітваў згрупаваны па раздзелах: Перыяд Адвэнту; Перыяд Нараджэння Пана; Перыяд Вялікага посту; Велікодны перыяд; Звычайны перыяд; Урачыстасці і ўспаміны святых і благаслаўлёных; Ватыўныя і агульныя Імшы.

Пантыфікал

 

– літургічная кніга з тэкстамі абрадаў з удзелам біскупа.

Літургічная агенда

agenda

– кніга, якая » складаецца з трох раздзелаў: сакрамэнты, сакрамэнталіі і набажэнствы. Яна змяшчае абрады сакрамэнтаў і фармуляры агульных Імшаў з біблійнымі чытаннямі на ўсе літургічныя перыяды, найбольш распаўсюджаныя ў паўсюдным Касцёле і на Беларусі набажэнствы і благаслаўленні, літаніі і малітвы.

 

Рытуал– літургічная кніга з малітвамі і прадпісаннямі адносна цэлебрацыі паасобных сакрамэнтаў і сакрамэнталіяў і ўваходзяць у яго наступныя кнігі:

  • “Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі”

– прызначchrostаны для цэлебрацыі абрадаў сакрамэнту хросту на беларускай мове і з моманту выхаду з друку з’яўляецца абавязковым ва ўсіх касцёлах у Беларусі.

 

 

  • “Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі, дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі”

nam_hvoryh

 

– у кнізе знаходзяцца неабходныя тэксты, якія ўжываюцца падчас удзялення сакрамэнту намашчэння хворых.

 

 

  • “Парадак канфірмацыі дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі”

kanfirn

 

– прызначаны для цэлебрацыі абраду сакрамэнту канфірмацыі(бежмавання).

 

  • “Парадак цэлебрацыі сужэнства дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі”

sugenstva 

 –у кнізе знаходзяцца неабходныя тэксты, якія ўжываюцца падчас удзялення сакрамэнту сужэнства.

 

  • “Парадак пахавання дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі”

pahavanne

 

– літургічная кніга, у якой змяшчаюцца тэксты, якія ўжываюцца падчас каталіцкага пахавання. Рыхтуецца адпаведнае выданне на беларускай мове.

 

 

 

ЛІТУРГІЧНАЕ АДЗЕННЕ 

“У Касцёле, які ёсць Целам Хрыста, не ўсе члены выконваюць аднолькавы абавязак. Гэтая рознасць абавязкаў у цэлебрацыі Эўхарыстыі выяўляецца знешне ў разнастайнасці літургічнага адзення. Таму адзенне павінна быць знакам уласнага абавязку кожнага прыслугоўваючага. Апрача таго, літургічнае адзенне павінна падкрэсліваць прыгажосць самога літургічнага дзеяння.”

АЛЬБА

alba

 

– дўгая, белая літургічная вопратка святара, дыякана, лектара ці міністранта. Альба (лац. alba) — гэта белая шата да пят з доўгімі рукавамі. Паходзіць яна ад старажытнай тунікі. У гарачых краінах да сённяшняга дня носяць падобную вопратку. Традыцыйна рабілі яе з ільну. Сёння выкарыстоўваюцца таксама іншыя белыя высакародныя тканіны.

 

КОМЖА

komza

– комжа (лац. camisia) — літургічнае адзенне міністранта, святара ці дыякана. Гэта кароткая альба з шырокімі рукавамі. Спачатку яе выкарыстоўвалі ў хоры, г. зн. падчас Літургіі гадзінаў, а з XIV ст. таксама для ўсіх тых літургічных функцый, для якіх альба не была выразна прызначана. Сімволіка комжы тая самая, што і альбы , якую яна замяняе.

 

 

ЦЫНГУЛЮМ

cyngulum

 

– шнур з пэндзлямі ці перакручанымі канцамі, завязаным вакол таліі на вонкавым боку альбы. Колер можа быць белым ці ў залежнасці ад колеру літургічнага перыеду.

 

СТУЛА

stula

 

– доўгая вузкая стужка, якую святар ускладае на шыю пад арнат для цэлебрацыі св. Імшы, альбо без арнату для здзяйснення іншых сакрамэнтаў ці літургічных паслугаў. Стула з’яўляецца сімвалам святарскай улады. Дыяканы ўскладаюць стулу праз левае плячо і наўскос праз грудзі.