Маці Божая Ларэтанская

Маці Божая Ларэтанская заступніца авіяцыі і ўсіх людзей, якія падарожнічаюць у паветры.

Італьянскія піянеры авіяцыі, натхнёныя легендаю аб Святым Доме,  перанесеным анёламі ў Ларэта, звярнуліся да Папы Рымскага з просьбаю, каб Маці Божая Ларэтанская была іх заступніцай. Папа Бэнэдыкт XV не марудзіў з рашэннем, і ў 1920 годзе аб’явіў Маці Божую Ларэтанскую заступніцай авіяцыі і ўсіх людзей, якія  падарожнічаюць у паветры.