Уступныя абрады
Спяваецца песнь да Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Супольна адмаўляецца рымская малітва.
Рымская малітва
О Маці Божая Нястомнай Дапамогі, з вялікім даверам прыходжу сёння да Твайго святога абраза, каб прасіць Тваёй дапамогі. Не спадзяюся на свае заслугі ані на свае добрыя ўчынкі, але толькі на бязмежныя заслугі Пана Езуса і на Тваю неспасцігальную Мацярынскую любоў.
Ты глядзела, о Маці, на раны Адкупіцеля і на кроў Ягоную, што пралілася на крыжы дзеля нашага збаўлення. Сын Твой, які паміраў, даў нам Цябе за Маці. Ці ж не будзеш Ты для нас, як сведчыць Твой цудоўны тытул, Нястомнай Заступніцай?
Таму, о Маці Божая Нястомнай Дапамогі, праз балесную муку і смерць Твайго Боскага Сына, праз невыказныя цярпенні Твайго Сэрца, о Заступніца, вельмі горача малю Цябе, каб выпрасіла мне ў свайго Сына тую ласку, якой вельмі жадаю і якая мне так патрэбна (назваць просьбу).
Ты ведаеш, о Маці благаслаўлёная, як хоча Езус, Адкупіцель наш, удзяліць нам усялякіх пладоў Адкуплення. Ты ведаеш, што гэтыя скарбы былі аддадзеныя ў Твае рукі, каб Ты іх нам раздзяляла. Таму, о найласкавейшая Маці, выпрасі для мяне ў Сэрца Езуса тую ласку, аб якой у гэтай малітве пакорна прашу, а я з радасцю буду праслаўляць Тваю міласэрнасць праз усю вечнасць. Амэн.
Пасля малітвы спяваецца песнь да Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Малітва падзякі
О Марыя, прымі падзяку нашых сясцер і братоў, якія праз Твае заступніцтва атрымалі асаблівыя ласкі.
Чытаюць падзякі. Пасля супольная падзяка.
Дзякуем Табе, Маці Нястомнай Дапамогі, з тымі, якія сёння сведчылі аб ласках, якія атрымалі ад Бога,праз Тваё заступніцтва. Далучаем да іх нашу супольную малітву ўсклікаючы:
Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі:
за аздароўленых ад хваробы, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за суцешаных у бядзе, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за выратаваных ад адчаю, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за падтрыманых у сумневе, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за вызваленых ад улады граху, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за пачутых ў маленні, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за міласэрнасць, аказаную нам, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за любоў Тваю матчыну, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за дабрыню Тваю непараўнальную, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
за ўсе ласкі і нам, і іншым аказаныя, – Дзякуем Табе Маці Нястомнай Дапамогі
Спяваецца песнь да Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Малітва просьбы
О, Марыя, напоўненыя шчодрымі дарамі, мы з тым большай упэўненасцю прадстаўляем Табе просьбы нашых братоў і сясцёр, якія шукаюць Тваёй дапамогі.
Чытаюць просьбы. Пасля супольныя просьбы.
Мы настойліва раім Табе, Маці Нястомнай Дапамогі, просьбы нашых братоў і сясцёр ўсклікаючы:
Молім Цябе, Маці Нястомнай Дапамогі:
за хворых, каб ты іх выратавала,
за тужлівых, каб іх суцешыла,
за тых якія плачуць, каб ім слезы выцерла,
за сірот і самотных, каб ты ім Маці была,
за бедных і патрабуючых, каб ты ім дапамагала,
За аблудных, каб ты іх на шлях праўды ўзяла,
за спакушаных, каб ты іх вызваліла з цянетаў д’ябла,
за грэшнікаў, каб ты ім пакаянне і ласку споведзі выпрасіла,
за памерлых, каб ты іх да радасці вечнага жыцця прывяла,
каб усе нашыя просьбы выслухала
Спяваецца песнь да Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Супольна з Марыяй памолімся малітвай якую навучыў нас Езус Хрыстус: Ойча наш…