Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіатараў

У нядзелю 18 студзеня ў 12 гадзін Святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў.

DSC_3932

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел эксцэленція Генеральны Консул Кансульства Польскай Рэчы Пасполітай ў Гродна Анджэй Ходкевіч.

DSC_4228

Дэлегацыя чыгуначнікаў з Польшчы з Спадаром Юзафам Дамбровскім Прэзэсам Каталіцкай Супольнасці Чыгуначнікаў Польшчы.

DSC_3948

Мінск прадстаўлялі чыгуначнікі і авіатары мікрарёна Сокал са сваім душпастырам а. Станіславам Станеускім. Чыгуначнікі з Гатава прыбылі на сустрэчу з ксяндзом дырэктарам  Раманам Фоксінскім і сёстрамі Пастэжанкамі, сястрой Марыяннай і сястрой Аннай.

DSC_4048

Ксёндз Міхаіл Бубен прывез шматлікую дэлэгацію чыгуначнікаў з Маладзечна. Ксёндз Мікалай Ліпскі пробашч Лучая, таксама прехаў з прцаўнікамі чыгункі. Гродна прадстаўляла вельмі вялікая дэлегація чыгуначнікаў, якую ўзначаліў душпастыр чыгначнікаў а. Віктар Бохан. Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел чыгуначнікі з Ліды, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы.

DSC_3896

У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі Яго ў нашае  жыццё. Бо калі Ён будзе машыністам нашага цягніка ў той час наш састаў даедзе да мэты — нябеснага валадарства.

DSC_4093       DSC_4079      DSC_4253
Пасля Святой Імшы адбылася аплатковая сустрэча. У сямейнай атмасферы пры спеве калядаў, якія выконваў гурт з парафіі Найсвяцейшага Адкупітеля ў Гродна, чыгуначнікі а таксама авіатары дзяліліся аплаткай, складалі пажаданні, і з радасцю святкавалі пры сута застаўленам стале.

DSC_4237_1