Рэдэмптарысты

Гісторыя кангрэгацыі

Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (па латыні Congregatio Sanctissimi Redemptoris, скарочана CSsR), або Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў заснаваў св. Альфонс Марыя дэ Лігуоры (1696-1787), Настаўнік Касцёла. Гэта ён, бачачы бедных духам людзей,  9 лістапада 1732 года на поўдні Італіі, у мясцовасці Скала, заснаваў місіянерскую супольнасць, якая прыняўшы заклік Святога Духу, аддалася Хрысту, каб прапаведаваць Евангелле сярод бедных і найбольш занядбаных рэлігійна. Св. Альфонс жадаў, каб яго браты неслі  Евангелля усім людзям а асабліва убогім. Ён быў перакананы, што кангрэгацыя пад заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі будзе дбайна працаваць у справе набыцця ўсяго міру для Хрыста.  Для дасягнення гэтай мэты заснавальнік распрацаваў спецыяльную праграму парафіяльных місій. Новая рэлігійная супольнасць, нягледзячы на цяжкасці ў Неапалі, хутка расла.  Развіццё рэдэмптарыстаў у Еўропе звязана з асобай св. Клеменса Хофбаўера, які заснаваў інстытуты рэдэмптарыстаў у тым ліку ў Варшаве і Вене. У 1832 рэдэмптарысты прыехлі ў ЗША, дзе працаваў Святы Ян Нойман.  У цяперашні час амаль 5500 рэдэмптарыстаў з 40  правінцый, працуюць ў 78 краінах.  Пасьля 1989 году калі адкрылася магчымасць евангелізацыі ў краінах былога Савецкага Саюза, рэдэмптарысты пачалі працваць у Беларусі, Казахстане, Расіі, і на Украіне.

 

Герб Кангрэгацыі

Герб Кангрэгацыі

Герб Кангрэгацыі заснаваны на незвычайнай з’яве, якая назіралася ў Скала ў восень 1732 года. Падчас выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту святары, манахі а бачылі ў Св. Камуніі крыж на трох узгорках і прылады Мукі Хрыстах. Св. Альфонс дэ Лігуоры з паплечнікамі таксама бачыў гэта. Канчатковы варыянт герба з дэвізам «Шматлікае ў Яго адкупленне» (Copiosa apud Eum redemptio) зацвердзіўся да 1747 году, аб чым сведчаць акты Генеральнага Капітула Кангрэгацыі, які адбыўся ў той год у Чэрані.