Святыя

Alfons_Maria_LiguoriСвяты Альфонс Марыя дэ Лігуоры (1696 – 1787) – сын неапалітанскага арыстакрата, чалавек надзвычай таленавіты ў жывапісе, літаратуры і музыцы (яго калядкі спяваюць і сёння ў Італіі). Ужо ў 16 гадоў ён атрымаў доктарскую ступень у галіне свецкага і царкоўнага права. Будучы паважаным юрыстам, праз інтрыгу і падман прайграў судовы працэс. Балюча паранены людской несумленнасцю, ён паступіў у семінарыю. Маючы 30 гадоў, ён стаў святаром. Ён вырашыў цалкам прысвяціць сябе Богу і людзям. Веліч духоўнай і матэрыяльнай бяды людзей, якіх сустракаў Святы Альфонс на вуліцах Неапаля і горных вёсак, прывялі яго да заснавання місійнай Кангрэгацыі Рэдэмптарыстаў пасланых да найбольш закінутых і бедных. Намаганні айца Альфонса Лігуорі ацанілі – ен стаў біскупам, а пасля яго смерці быў абвешчаны святым і доктарам Касцёла.
Літургічеы ўспамін Святога Альфонса Марыі дэ Лігуоры  1 жніўня.

 

Klemens-obraz_1(1)Святы Клемэнс Марыя Хофбаўэр (1751-1820)
Называюць яго – другі заснавальнік. Нарадзіўся ён у Чэшскіх Тасавіцах. Калі Клемэнсу было 7 гадоў памер яго бацька. Выхоўваўся ён у бядзе. Працаваў дапаможнікам у пякарні. Пазней ён быў пустэльнікам у Італіі. Шмат гадоў спрабаваў атрымаць сан. У Італіі сустрэўся з рэдэмптарыстамі. Ён быў першым замежнікам у Кангрэгацыі. Заснавў першы кляштар у Варшаве. Святы Клемэнс Марыя Хофбаўэр з’яўлаеца Апосталам Варшавы і Вены. Дзакуючы Яго адданай працы рэдэмптарысты распаўсюдзіліся ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Літургічны ўспамін 15 сакавіка.

gerard2Cвяты Гэрард Майелла (1726 – 1755)
Калі 244 гадоў таму, ён пакідаў гэты свет яму яшчэ не было 30 гадоў. І ўсё ж, ён быў акружаны рэпутацыяй святасці і ўдзячнай памяці людзей, якія спазналі яго дабрыню.
Ён быў братам у манаскай супольнасці рэдэмптарыстаў. Выконваў простые задачы ў манастыры, але ён быў таксама духоўным кіраўніком манашак і містыкам. Калі ў таямніцы пакідаў свой дом, каб стаць рэдэмптарыстам, пакінуў сваёй маці некалькі слоў: “Я збіраюся стаць святым”.
У Санктуарыум Cвятога Гэрарда ў Матэрдоміні пілігрымуюць пілігрымы не толкі з Ііталіі.
Літургічны ўспамін 16 кастрычніка.