Душпастырства чыгуначнікаў і авіятараў

Гісторыя Душпастырства Чыгуначнікаў.

Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1994 г. у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы, на Гарадзеншчыне. У прабошча гэтай парафіі айца доктара Анжэя Cssr гасьціў Вацлаў Шульта віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Душпастырства Чыгуначнікаў Польшчы з горада Гданьск. Прабошч зацікаўлены дзейнасцю чыгуначнікаў у яго краіне, супольна з біскупам прынялі рашэнне аб стварэнні падобнага душпастырства на Беларусі.

Кожную першую нядзелю месяца сустракаліся чыгуначнікі з Парэча і Гродна на спецыяльнай Імшы, а пасля Імшы, адбывалася братэрская сустрэча ў парафіяльным доме. У праграме сустрэчы была заўсёды духоўная канферэнцыя і супольная малітва. Гэта ўсё стварала сямейную атмасферу.

Чыгуначнікі таксама актыўна ўдзельнічалі ў еўрапейскіх кангрэсах чыгуначнікаў у Кракаве, Ліёне, Вене, Браціславе, Будапешце і Страсбургу. Адзін з чыгуначнікаў на Венскім кангрэсе, прадставіў даклад “Езус у маім жыцці.”

 

Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў ў Мінску.  18 студзеня 2015.

У нядзелю 18 студзеня ў 12 гадзін Святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў.

DSC_3932

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Генеральны Консул Консульства Польскай Рэчы Паспалітай ў Гродна Анджэй Хадкевіч.

DSC_4228

Дэлегацыя чыгуначнікаў з Польшчы са сп. Юзафам Дамброўскім, Прэзэсам Каталіцкай Супольнасці Чыгуначнікаў Польшчы.

DSC_3948

Мінск прадстаўлялі чыгуначнікі і авіятары мікрараёна Сокал са сваім душпастырам а. Станіславам Станеўскім. З ксяндзом-дырэктарам  Раманам Факсінскім і сёстрамі Пастэжанкамі, сястрой Марыянай і сястрой Ганнай на сустрэчу прыехалі чыгуначнікі з Гатава.

DSC_4048

Ксёндз Міхаіл Бубен прывез шматлікую дэлэгацыю чыгуначнікаў з Маладзечна. Ксёндз Мікалай Ліпскі, пробашч Лучая, таксама прыехаў з працаўнікамі чыгункі. Гродна прадстаўляла вельмі вялікая дэлегацыя чыгуначнікаў, якую ўзначаліў душпастыр чыгуначнікаў а. Віктар Бохан. Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел чыгуначнікі з Ліды, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы.

DSC_3896

У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі Яго ў нашае  жыццё. Бо калі Ён будзе машыністам нашага цягніка, то наш састаў даедзе да мэты — нябеснага валадарства.

DSC_4093       DSC_4079      DSC_4253
Пасля Святой Імшы адбылася аплатковая сустрэча. У сямейнай атмасферы пад спеў калядаў, якія выконваў гурт з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродна, чыгуначнікі і  авіятары дзяліліся аплаткай, складалі пажаданні, і з радасцю святкавалі за багатым сталом.

DSC_4237_1

Сустрэча чыгуначнікаў у Лучаі  5 студзеня 2015

5-mУ першую нядзелю новага 2015 года ў парафіі святога Тадэвуша апостала, ў Лучаі, па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага, адбылася сустрэча работнікаў чыгункі, авіяцыі і тых, хто карыстаецца з іх працы.

 

Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі апякуецца некалькімі сотнямі людзей, што працуюць на чыгунцы, і іх сем’ямі. Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1991–1992 гг. у Парэччы, на Гарадзеншчыне. Многія працаўнікі чыгункі сустракаюцца на малітве ў касцёле, удзельнічаюць у жыцці парафіі. Іх аб’ядноўвае адна сфера дзейнасці, аднолькавыя інтарэсы, тэмы. Для чыгуначнікаў рэгулярна праводзяцца фармацыйныя сустрэчы, Эўхарыстыя, якая яднае іх асаблівым чынам. Таксама яны маюць магчымасць прымаць удзел у пілігрымках не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі, удзельнічаць ў еўрапейскіх сустрэчах чыгуначнікаў. Апекунамі працаўнікоў чыгункі з’яўляюцца св. Андрэй Баболя і св. Кацярына Александрыйская.

3

Святую Імшу ў інтэнцыі чыгуначнікаў і іх сем’яў правёў айцец Станіслаў з парафіі Маці Божай Ларатанскай ў Мінску. Разам з ім нашу парафію наведалі і свецкія ўдзельнікі душпастырства гэтага накірунку. У гаміліі святар засяродзіў увагу на працы чыгуначнікаў, як на пакліканне – служэння людзям, чэрпаючы сілы з жывой веры.

9

Пасля літургіі адбылася сустрэча з чыгуначнікамі, на якой была малітва, дзяленне аплаткам і размовы пра тое, як удзельнікі душпастырства чыгуначнікаў і авіятараў праводзяць сустрэчы і вольны час пасля працы. Айцец Станіслаў запрасіў чыгуначнікаў нашай парафіі прыняць удзел у бліжэйшай сустрэчы, якая адбудзецца 18 студзеня ў мікрараёне Сокал ў Мінску. А наступную сустрэчу чыгуначнікаў вырашылі правесці ў нашай парафіі 15 лютага. На заканчэнне сустрэчы айцец Станіслаў удзяліў усім прысутным благаславенне.

TMPis2vn9nk

 

 

 

Сустрэча чыгуначнікаў ў Маладзечна. 06.03.2015

У пятніцу 6 сакавіка ў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечна адбылася першая сустрэча чыгуначнік20150306_173510аў. Распачалася яна крыжовым шляхом, які ўзначаліў а. Станіслаў Станеўскі. Пасля набажэнства кс. Міхал Бубен вікары парафіі Святога Юзафа з а. Станіславам ахвяравалі святую Імшу ў інтэцыі чыгуначнікаў і іх семь’яў. У гаміліі а. Станіслаў распавёў пра душпастырства чыгуначнікаў. Асаблівую увагу звярнуў на тое, што душпастырства мае дапамагчы чыгуначнікам у іх адносінах з Богам і другім чалавекам а так сама знайсці сваё месца ў супольнасці касцёла  і парафіі.  Душпастырства павінна паспрыяць адказнасці за супольнасць парафіальную і дапамагчы чыгуначнікам браць актыўны ўдзул у жыцці парафіі.

20150306_194859На прыканцы Імшы ксёндз пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі пробашч парафіі таксама звярнуўся да чыгуначнікаў са словамі падзякі а таксама ўзгадаў што калі паўставала парафія то мейсцам для малітвы маладой супольнасці быў Дом Культуры Чыгуачнікаў.

20150306_194427 Пасля Імшы адбылася сустрэча ў катэхэтычным класе. У сустрэчы ўзяло удзел больш за трыццаць чыгуначнікаў.