Сустрэча чыгуначнікаў ў Маладзечна. 06.03.2015

У пятніцу 6 сакавіка ў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечна адбылася першая сустрэча чыгуначнікаў.

20150306_173510Распачалася яна крыжовым шляхом, які ўзначаліў а. Станіслаў Станеўскі. Пасля набажэнства кс. Міхал Бубен вікары парафіі Святога Юзафа з а. Станіславам ахвяравалі святую Імшу ў інтэнцыі чыгуначнікаў і іх сем’яў. У гаміліі а. Станіслаў распавёў пра душпастырства чыгуначнікаў. Асаблівую увагу звярнуў на тое, што душпастырства мае дапамагчы чыгуначнікам у іх адносінах з Богам і другім чалавекам а таксама знайсці сваё месца ў супольнасці касцёла  і парафіі.  Душпастырства павінна паспрыяць адказнасці за супольнасць парафіяльную і дапамагчы чыгуначнікам браць актыўны ўдзел у жыцці парафіі.

20150306_194859Напрыканцы Імшы ксёндз пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, пробашч парафіі, таксама звярнуўся да чыгуначнікаў са словамі падзякі а таксама ўзгадаў,  што першым мейсцам для малітвы новастворанай парафіі быў Дом Культуры Чыгуачнікаў.

20150306_194427 Пасля Імшы адбылася сустрэча ў катэхэтычным класе. У сустрэчы ўзяло удзел больш за трыццаць чыгуначнікаў.