Category Archives: Астатнія навіны

Малітва за ахвяры гандлю людзьмі

8 лютага У межах Года кансэкраванага жыцця 8 лютага 2015 года — у літургічны ўспамін св. Джузэпіны Бакіты — у Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень малітваў, разважанняў і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. У гэты дзень Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае як святароў, так і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр гандлю людзьмі, а таксама заахвочвае… Read More »

Святой Агаты

5 лютага — успамін Святой Агаты. Паводле легендаў святая Агата паходзіла з багатай сям’і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся Квінтыліян, які пачаў пераслед святой. Агата вытрымала зневажанне публічным домам, турмой і катаваннямі. Яе падтрымлівалі малітвы. Маладая дзяўчына, якая, прагнучы захаваць чыстасць і вернасць Хрысту, прыняла мучаніцкую смерць у… Read More »

Святога Блажэя

3 лютага — успамін Святога Блажэя. Імя святога Блажэя вядома католікам дзякуючы таму благаслаўленню, якое ўдзяляецца на яго свята. У час благаслаўлення святар, трымаючы ў руках дзве скрыжаваныя свечкі, моліцца: “Няхай Бог праз заступніцтва святога мучаніка Блажэя вызваліць цябе ад усялякіх хваробаў горла і ад усялякага зла”. Адносна мала вядома пра жыццё святога Блажэя. У… Read More »

Дзень кансэкраванага жыцця

2 лютага — Дзень кансэкраванага жыцця З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ як Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія аддалі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытуцыях. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.  … Read More »

Свята Ахвяравання Пана

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не… Read More »